Вентылятар (ад лац.: Ventilo) — прылада для падачы паветра або іншых газаў пры ціску не вышэй за 12-15 кПа (0,12-0,15 кгс/см²).
Служаць для вентыляцыі будынкаў і руднікоў, для падачы паветра ў кацельныя і пячныя агрэгаты і выдалення з іх дымавых газаў, сушкі матэрыялаў, ахаладжэння дэталяў машын і механізмаў, стварэння паветраных заслон, пнеўматычнага транспарту сыпкіх матэрыялаў, забеспячэння некаторых тэхналагічных працэсаў, для ахаладжэння радыятараў, кандэнсатараў, падачы паветра. Акрамя прамысловых вентылятараў, шырокае распаўсюджванне атрымалі настольныя і падвесныя вентылятары розных тыпаў.