Вера

Вера
Выява
Вывучаецца ў багаслоўе, psychology of religion[d] і філасофія рэлігіі[d]
Адлюстроўваецца на Allegory of Faith[d] і Faith[d]
Mastodon instance URL interfaith.masto.host
Процілегла unbelief[d][1] і doubt[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вера — прызнанне чаго-небудзь за ісціну, часта - без папярэдняй фактычнай або лагічнай праверкі, адзіна ў сілу ўнутранага, суб'ектыўнага няўхільнага пераканання, якое не мае патрэбы для свайго абгрунтавання ў доказах, хоць часам і шукае іх.

Вера можа ўплываць на паводзіны чалавека, абумоўліваць яго перакананні і матывы дзейнасці. Вера ў магчымасць прадухілення ядзернай вайны, заснаваная на агульначалавечым імкненні да захавання жыцця на Зямлі, заахвочвае людзей да такіх дзеянняў, якія, на іх думку, могуць прадухіліць знішчэнне чалавецтва. Такім чынам, вера - гэта эмацыянальныя, зацікаўленыя адносіны чалавека да тых уяўленняў і ідэй, якія адлюстроўваюць жаданую рэчаіснасць. У большасці рэлігійных вучэнняў вера - цэнтральная светапоглядная пазіцыя і адначасова псіхалагічная ўстаноўка, якая трактуецца як унутраны стан чалавека. У іўдаізме, хрысціянстве і ісламе паняцце «вера» амаль супадае з паняццем «рэлігія» (выразы «хрысціянская вера» і «хрысціянская рэлігія» выкарыстоўваюцца як сінонімы).

У філасофіі І.Канта вера пераасэнсоўваецца як пазіцыя розуму, які прымае тое, што з'яўляецца лагічна недаказальным, але неабходным для абгрунтавання маральнага імператыву. Яна можа станоўча або адмоўна ўздзейнічаць на грамадскія працэсы, развіццё асобы. Лепш верыць у сапраўднае, чым у лжывае ці ілюзорнае ўяўленне. Так, маленькія дзеці схільныя верыць, што іх бацькі - лепшыя людзі ў свеце і таму заслугоўваюць пераймання. Дадатнае ўздзеянне веры будзе забяспечана толькі ў тым выпадку, калі дарослыя будуць сапраўды вартыя таго, каб стаць прыкладам для іншых. Другім момантам веры з'яўляюцца інтарэсы, з якімі яна звязана. Прагрэсіўныя, высокамаральныя, гуманістычныя інтарэсы станоўча ўплываюць на веру. Калі ж вера вызначаецца рэакцыйнымі, ганебнымі, карыслівымі інтарэсамі, то яна будзе перашкаджаць прагрэсу грамадства і ўдасканаленню чалавека.

Зноскі

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7