Вера Клузо

Вера Клузо
фр.: Véra Clouzot
Дата нараджэння 30 снежня 1913(1913-12-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1960(1960-12-15)[1][2] (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Анры-Жорж Клузо
Прафесія кінаактрыса, актрыса, сцэнарыст
IMDb ID 0167243
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вера Клузо (фр.: Véra Clouzot, народжаная Гібсан-Амаду, парт.: Gibson-Amado; 30 снежня 1913 — 15 снежня 1960) — французская актрыса і сцэнарыст бразільскага паходжання. Бацька — Жылберту Амаду (1887—1969), вядомы бразільскі кангрэсмен, пісьменнік, журналіст і адвакат, экс-прэзідэнт Асацыяцыі міжнароднага права ААН.

Выйшла замуж за рэжысёра Анры-Жоржа Клузо. Паспела зняцца ў трох фільмах, усе яны пастаўленыя яе мужам. Таксама была сааўтарам сцэнарыя фільма Клузо «Ісціна», у год выхаду якога раптоўна памерла ад інфаркту міякарда. Пахавана на могілках Манмартр.

  • 1953 — Плата за страх / Le salair de la peur — Лінда
  • 1955 — Д'ябаліцы / Les diaboliques — Крысціна Дэласаль
  • 1957 — Шпіёны / Les espions — Люсі
  1. а б Véra Gibson-Amado // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  2. а б в г пасведчанне аб смерці
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.