Вербена лекавая | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Вербе́на лекавая[1][2], Кошычкі[3] (Verbena officinalis) — від кветкавых раслін з роду Вербена (Verbena) сямейства Вербенавыя (Verbenaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—70[2] см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, з рэдкімі залозістымі валаскамі. Корань паўзучы. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае. Ніжняе лісце на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, светла-ліловага колеру, у доўгіх коласападобных суквеццях, утвараючых на верхавінцы сцябла рэдкую мяцёлку. Плод — чатырохарэшак бурага колеру.
Радзімай вербены лекавай лічыцца Еўропа. Распаўсюдзілася на тэрыторыі Азіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна. Расце у стэпах, на сухіх лугах, на лясных палянах, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях, пустках, у парках і садах, каля дарог.
Лекавая і дэкаратыўная расліна[2]. Таксама выкарыстоўваецца ў кулінарыі.