Ве́рбункаш (венг.: verbunkos) — жанр венгерскай танцавальнай музыкі, які з'явіўся ў другой палове XVIII стагоддзя, а таксама стыль венгерскай інструментальнай музыкі канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя. У аснову вербункаша пакладзены мужчынскі танец «вербунк», а таксама «чардаш», які ўзнік з яго. Тыповы ўзор вербункаша — «Ракаці-марш».
Назва танца «вербунк», які быў пакладзены ў аснову жанру, з'яўляецца скажэннем нямецкага слова werben (вербаванне). Звязана гэта з тым, што танец выконвалі на пунктах вербавання і на праводзінах у армію.
Найбольш знакамітымі выканаўцамі і кампазітарaмі ў жанры «вербункаш» прызнаюцца скрыпачы Янаш Біхары, Янаш Лавата і Антал Чэрмак.