Вермут (ням. Wermut, літаральна — палын) — мацаванае віно, прыгатаванае з дабаўленнем спірту, цукру і араматызаванае настоямі вострапрыпраўных і лекавых раслін. Настоі (экстракты) раслін (палын, бузіна чорная, кардамон, карыца, мята) гатуюць на 75%-м спірце і дадаюць (2-4 % па аб’ёме) у віно-аснову (пераважна сухое). Выпускаюць вермут белы, ружовы і чырвоны, моцны (18 % спірту і 8 % цукру) і дэсертны (16 % спірту і цукру). Першае прамысловае прадпрыемства па выпуску вермута было заснавана Антоніа Бенедэці Карпана ў Турыне у 1786 годзе.