Агульная інфармацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 чэрвеня 1924 (100 гадоў) Кайзерслаўтэрн, Веймарская рэспубліка |
|||||||||
Памёр |
26 сакавіка 1974 (49 гадоў) Майнц, ФРГ |
|||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||
Рост | 174 см | |||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вернер Кольмаер (ням.: Werner Kohlmeyer; 19 чэрвеня 1924 — 26 сакавіка 1974) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.
Быў у складзе нацыянальнай каманды ФРГ, якая выйграла чэмпіянат свету 1954, на гэтым чэмпіянаце выступаў у футболцы пад нумарам 3. Усяго прыняў удзел у 22 матчах за зборную Заходняй Германіі. Таксама выступаў за футбольны клуб «Кайзерслаўтэрн», гуляючы за яго з 1941 па 1957 год.
Звычайнай пазіцыяй, якую займаў Кольмаер, з’яўлялася пазіцыя левага абаронцы. Кольмаер стаў шырока вядомы пасля чэмпіянату свету 1954 у футбольным свеце сваімі сэйвамі ў крытычных момантах гульні на лініі штрафной, асабліва яскрава гэты талент выявіўся ў гульні супраць зборнай Югаславіі. У той гульні Кольмаер некалькі разоў выратаваў каманду, практычна кладучыся пад удары па варотах зборнай Германіі. У фінальнай гульні чэмпіянату свету 1954 Вернеру Кольмаеру ўдалося эфектыўна стрымаць Золтана Цібара, важнага гульца зборнай Венгрыі.
Заставаўся ў стартавым складзе каманды да 1957 года. У адной з апошніх гульняў за Германію 1 снежня 1954 года на стадыёне «Уэмблі» ў таварыскай сустрэчы са зборнай Англіі Вернеру супрацьстаяў на полі Стэнлі Мэцьюз, Кольмаер ганарыўся тым фактам, што не дапусціў ніводнага сутыкнення з вядомым сваёй чыстай гульнёй Мэцьюзам.