Вернер Файман

Вернер Файман
ням.: Werner Faymann
федэральны канцлер Аўстрыі
2 снежня 2008 — 9 мая 2016
Папярэднік Альфрэд Гузенбаўэр
Пераемнік Крысціян Керн
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
28 кастрычніка 2008 — 2 снежня 2008
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
29 кастрычніка 2013 — 16 снежня 2013
Federal Minister for Transport, Innovation and Technology[d]
11 студзеня 2007 — 2 снежня 2008
Папярэднік Hubert Gorbach[d]
Пераемнік Doris Bures[d]
member of the regional parliament of Vienna[d]
1985 — 1994
chairman of the Social Democratic Party[d]
2008 — 2016

Нараджэнне 4 мая 1960(1960-05-04)[1][2][…] (64 гады)
Жонка Марціна Людвіг-Файнман[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт werner-faymann.at (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вернер Файман (ням.: Werner Faymann; нар. 4 мая 1960, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі палітычны дзеяч.

Вернер вучыўся на юрыдычным факультэце Венскага ўніверсітэта, які кінуў, не скончыўшы вучобу. Працаваў у якасці кансультанта банка Zentralsparkasse. З 1985 да 1994 года — член Венскай асамблеі і Муніцыпальнага савета.

З 1988 па 1994 гады ён быў кіруючым дырэктарам і старшынёй Асацыяцыі венскіх арандатараў. У 1994 годзе Файман узначаліў выканаўчы гарадскі савет па жыллёвым будаўніцтве, быў віцэ-прэзідэнтам Венскага бізнес-агенцтва (VBA). З 1996 года ён быў старшынёй гарадскога савета Вены па рамонце жылля, жыллёвым будаўніцтве і гарадской гаспадарцы.

Міністр транспарту, інавацый і тэхналогій у кабінеце міністраў канцлера Альфрэда Гузенбаўэра ў студзені 2007 — снежні 2008. 16 чэрвеня 2008 г стаў старшынёй Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі. 7 ліпеня 2008 года, Файман абраны партыяй СДПА вядучым кандыдатам на выбарах у Нацыянальны савет. На выбарах, якія прайшлі 23 лістапада 2008 года, Файман узначаліў кааліцыю СДПА і АНП. Абраны Канцлерам Аўстрыі і ўступіў у пасаду ў снежні 2008 года.

Зноскі

  1. а б Werner FaymannÖsterreichisches Parlament, 2016. Праверана 28 мая 2016.
  2. Werner Faymann // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wien Geschichte WikiWien: 2014. Праверана 6 лістапада 2019.
  4. Die Presse / Hrsg.: R. NowakWien: Die Presse Verlags-Gesellschaft, 1848. Праверана 6 лістапада 2019.
  5. Faymann W. Werner Faymann, Biographie / пад рэд. Österreichisches Parlament — 2009.