Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Вернігеродэ (ням.: Wernigerode) — горад у Германіі ў федэральнай зямлі Саксонія-Ангальт.
Насельніцтва, у 2001 г. складала 34863, да чэрвеня 2004 г. скарацілася да 34521 чал.
Плошча: 125,17 км²
Першае селішча на месцы Вернігеродэ з’явілася ў перыяд высечкі лясоў (IX—XII ст.). Па сведчанні хронікі 1566 года «Варынгеродэ» існавала ўжо ў 938 годзе. Першае пісьмовае згадванне аб Вернігеродэ сустракаецца ў дакументах 1121 года, калі граф Адальберт з Хаймара пад Хільдэсхаймам абраў Вернігеродэ для сваёй рэзідэнцыі. Адначасова ён пачаў будаваць крэпасць — папярэднік цяперашняга замка.