Пасёлак гарадскога тыпу
Верхазім
|
Верхазім (руск.: Верхози́м) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі.
Пасёлак размешчаны за 35 км на паўднёвы захад ад Кузнецка на высокім лясістым беразе ракі Кадады.
Заснаваны як вёска ў другой палове XVIII стагоддзя, верагодна, у прамысловых мэтах. У 1785 годзе ўладальнікам вёскі быў самы знакаміты памешчык Гарадзішчанскага павета Пензенскай губерні граф Андрэй Пятровіч Шувалаў, які меў у павеце 1322 прыгонныя душы.
У 1856 годзе купец Дэбердзееў пабудаваў тут невялікую суконную фабрыку на рацэ Кададзе, насупраць в. Верхазім, ад якой перайшла і назва фабрычнага пасёлка.
У 1938 годзе населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу.