Луара Верхняя Haute-Loire | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 43 |
Рэгіён: | Авернь |
Прэфектура: | Ле-Пюі-ан-Веле |
Акруг: | 3 |
Кантонаў: | 35 |
Камун: | 260 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 85-е месца |
-1999 | 209,1 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 42 чал/км² |
Плошча: | 4977 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луара Верхняя (фр.: Haute-Loire) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь. Парадкавы нумар 43. Адміністрацыйны цэнтр — Ле-Пюі-ан-Веле. Насельніцтва 209,1 тыс. чалавек (85-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 4977 км². Праз дэпартамент працякае рака Луара.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 35 кантонаў і 260 камун.
Луара Верхняя — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі у сакавіку 1790 г. Паўстала на тэрыторыі былых правінцый Авернь, Лангедок і Ліёнэ. Назва паходзіць ад ракі Луары.