Верхняя Савоя Haute-Savoie | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 74 |
Рэгіён: | Рона — Альпы |
Прэфектура: | Ансі |
Супрэфектуры: | Банвіль Сен-Жульен-ан-Жэневуа Танон-ле-Бен |
Кантонаў: | 34 |
Камун: | 294 |
Прэзідэнт генеральнага савета: |
Эрнэст Нікален Саюз за народны рух |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 33-е месца |
-1999 | 631,7 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 144 чал/км² |
Плошча: | 4388 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ве́рхняя Саво́я (фр.: Haute-Savoie, акс.: Nauta Savòia, франкаправ.: Hôta-Savouè) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Рона — Альпы. Парадкавы нумар 74. Адміністрацыйны цэнтр — Ансі (Анесі). Насельніцтва 631,7 тыс. чалавек (33-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 4388 км². Дэпартамент размешчаны ў Альпах і мяжуе з Італіяй і Швейцарыяй. Тут знаходзяцца гара Манблан і возера Ансі, тутака ж знаходзіцца горад Эвіян з сусветна вядомай крыніцай мінеральнай вады. Яшчэ адна славутасць - другая па глыбіні пячора ў свеце Gouffre Mirolda, глыбінёй 1733 м.
Дэпартамент уключае 4 акруга, 34 кантона і 294 камуны.
Большасць насельніцтва - французы. Вернікі - каталікі.
Да сярэдзіны XIX стагоддзя Савоя належала Савойскай герцагскай дынастыі. У сакавіку 1860 г. яна была далучана да Францыі.