Верхні Рэйн

Рэйн Верхні
Haut-Rhin
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Рэйн Верхні на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 68
Рэгіён: Эльзас
Прэфектура: Кальмар
Акруг: 6
Кантонаў: 31
Камун: 377
Статыстыка
Насельніцтва 29-е месца
 -1999 708 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 201 чал/км²
Плошча: 3525 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэйн Верхні (фр.: Haut-Rhin) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Эльзас. Парадкавы нумар 68. Адміністрацыйны цэнтр — Кальмар. Насельніцтва 708 тыс. чалавек (29-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 3525 км². Праз дэпартамент працякае рака Рэйн.

Дэпартамент уключае 2 акругі, 54 кантона і 293 камуны.

Верхні Рэйн — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Эльзас.