Веі (лац.: Veji) — старажытны горад этрускаў (на поўначы ад Рыма). Існаваў з часу Віланаўскай культуры як важны цэнтр Сярэдняй Італіі; уваходзіў у этрускі саюз. З V стагоддзя да н.э. рымляне сістэматычна вялі войны супраць Веяў, якія скончыліся разбурэннем горада ў 396 да н.э.; пазней Веі былі адноўлены імператарам Аўгустам.
Раскопкі (з XIX ст.) выявілі акропаль з рэшткамі крапасных сцен і дамамі, храм VI ст. да н.э., вялікі басейн, выдатныя этрускія скульптуры Апалона і Гермеса, мноства пахаванняў, самае цікавае з якіх (у гроце Кампана) упрыгожана старажытнымі этрускімі фрэскі.