Влтава | |
---|---|
чэшск. Vltava | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 446 км |
Басейн | 28 000 км² |
Расход вады | 149,9 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Шумава |
• Месцазнаходжанне | Горы Шумава |
• Каардынаты | 48°51′33″ пн. ш. 13°53′37″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Лаба (Эльба) |
• Каардынаты | 50°20′50″ пн. ш. 14°28′28″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Эльба → Паўночнае мора |
|
|
Краіна | |
Басейн Влтавы на карце Чэхіі. | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Влта́ва (чэшск.: Vltava, ням.: Moldau, польск.: Wełtawa) — рака ў Чэхіі, левы прыток ракі Лабы (Эльба). Даўжыня — 446 км, плошча басейна — 28 000 км². Выток у горах Шумава. Там жа ўтварае найбуйнейшае вадасховішча Чэхіі — Ліпна. Ля горада Вішы-Брод праходзіць праз цясніну «Чортавы сцены», далей цячэ праз Будзеёвіцкую раўніну, затым па ўзвышшах Сярэдняй Чэхіі. Упадае ў Лабу ля горада Мельнік.
Сярэдні расход вады ў Празе каля 142 м³/сек. Рака схільная да паводк, у прыватнасці, найбуйнейшая за апошнія 500 гадоў паводка адбылася ў 2002 годзе, калі была затоплена значная частка Прагі і нават пацярпеў Пражскі метрапалітэн. Паміж Мельнікам і Прагай на Влтаве размешчана 12 шлюзаў.
На Влтаве размешчаны гарады Чэске-Крумлаў, Чэске-Будзеёвіцы, Прага.
Чэшская назва Vltava, гэтак жа як і нямецкая Moldau пайшла ад старажытнагерманскага Wilth-ahwa («Дзікая вада»).