Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Влёра (алб.: Vlora, грэч. Αυλώνας — Аўлон, італ.: Valona) — горад на поўдні Албаніі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліва Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тыс. жыхароў (2010).
Першыя помнікі антычнасці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагоддзем да н.э.. На працягу IV стагоддзя да н.э. часта згадваецца ў якасці важнага порта для караблёў, якія плылі з Атранта і Брындзізі і пераправачнага пункта паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Албаніі Бутрынтам і Апалоніяй.
У 1481 г. грэчаскі военачальнік на неапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэчаскіх і албанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Неапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.
28 лістапада 1912 года Ісмаіл Кемалі абвясціў у Влёры незалежнасць краіны і горад стаў першай сталіцай незалежнай Албаніі.
З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як ваенна-марская база, але затым у сувязі з выхадам Албаніі з Варшаўскага дагавора ў гэтай якасці быў страчаны.
У 1997 годзе горад апынуўся адным з месцаў пачатку беспарадкаў, якія атрымалі шырокую вядомасць.