Возера Вечнасці | |
---|---|
Возера Вечнасці (лац.: Lacus Temporis) — месяцавае мора, размешчанае ў паўночна-ўсходнім квадранце бачнага боку Месяца. Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 45°54′ пн. ш. 58°24′ у. д. / 45,9° пн. ш. 58,4° у. д.G[1], дыяметр складае 117 км[1].
Возера Вечнасці складаецца з двух круглявых участкаў, прыблізна роўных па памеры, і ўключае ў сябе два невялікіх кратара, якія знаходзяцца на скрыжаванні гэтых двух участкаў[2]. Абодва гэтыя ўчасткі пакрытыя базальтавай лавай.