Войдат | |
---|---|
| |
Нараджэнне | XIV стагоддзе |
Смерць |
1400-я ці не раней за 1362 |
Род | Гедзімінавічы |
Бацька | Кейстут[1] |
Маці | Бірута |
Дзеці | Конрад Войдатавіч[d] і Юрый Талочка[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Войдат (XIV ст. — пасля 1401) — сын Кейстута. Верагоднымі крыніцамі ўпамінаецца толькі двойчы[3].
Паводле хронікі Віганда з Марбурга, Войдат камандаваў залогай будаванага Ковенскага замка падчас трохтыднёвай аблогі крыжаносцамі ў красавіку 1362 года. Пасля ўпартай абароны, замак быў захоплены і зруйнаваны. Войдат з 36 воямі спрабаваў прабіцца, але трапіў у палон[3]. Здабыццё замка было буйнейшай перамогай Тэўтонскага Ордэна над Літвой у XIV ст.
Паводле дакумента выданага Вітаўтам у 1401 годзе, Войдат, на роўных правах з братам Таўцівілам, трымаў Наваградскае княства[4]. Далейшы лёс Войдата невядомы.
Праз абмежаванасць крыніц, Войдата часам блытаюць з Вайдутам (Waydutte), сынам Бутаўта і ўнукам Кейстута[3]. Стывен Роўвел лічыць Бутаўта і Войдата адной асобай, а рознасць імёнаў тлумачыць праз дыялекты літоўскай мовы[5]. Блытаніны дадае «Хроніка Быхаўца», няпэўны летапіс XVI ст., які паведамляе пра смерць Войдата маладым.