Вольга Канстанцінаўна Курыленка

Вольга Канстанцінаўна Курыленка
укр.: Ольга Костянтинівна Куриленко
Дата нараджэння 14 лістапада 1979(1979-11-14)[1][2][…] (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія актрыса, мадэль, кінаактрыса, актрыса агучвання
Узнагароды
IMDb ID 1385871
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольга Канстанцінаўна Курыленка (фр.: Olga Kurylenko, укр.: О́льга Костянти́нівна Куриле́нко; нар. 14 лістапада 1979, Бэрдзянск, Запарожская вобласць, Украінская ССР, СССР) — украінская і французская актрыса і мадэль[5].

Сыграла дзяўчат галоўных герояў у двух экранізацыях па матывах гульняў «Хітмэн», «Макс Пэйн» і ў працягу папулярнай серыі Джэймса Бонда «Квант суцяшэння», а таксама ў прыгодніцка-фантастычным баявіку «Забыццё».

Нарадзілася на поўдні Украіны, у горадзе Бэрдзянску Запарожскай вобласці 14 лістапада 1979 года.

Расла ў беднасці, у звычайнай савецкай камунальнай кватэры. Бацька дзяўчыны, Канстанцін Курыленка, пакінуў сям’ю неўзабаве пасля яе нараджэння. Пасля разводу яе маці, Марына Алябішава, працавала настаўнікам малявання, Вольгу выхоўвала бабуля Раіса. У маладосці Вольга атрымала вопыт жыцця ў чатырохпакаёвай камунальнай кватэры разам з шасцю суседзямі і некалькімі дзецьмі.

Калі дзяўчыне было 13 гадоў, яна разам з маці з’ехала на канікулы ў Маскву. Там яе выпадкова знайшла адна з мадэльных агентаў, якая падышла да яе на станцыі метро і прапанавала працу мадэлі. Спачатку маці Вольгі была настроена негатыўна, але ў рэшце рэшт Вольга прыняла прапанову і пачала наведваць курсы мадэляў у Маскве. Разам з тым яна вывучала мастацтва, мовы, гульню на фартэпіяна і танцы. Наступныя тры гады дзяўчынка жыла паміж Масквой і Бярдзянскім.

У свае 16 гадоў Вольга ўжо была гатовая да наступнага кроку. Яна паехала ў Парыж, за 6 месяцаў вывучыла Французскую мову, і пачала працаваць у мадэльным агенцтве Madison. Яна з’явілася на вокладцы часопіса Glamour калі ёй было ўсяго 18. Адразу пасля гэтага яе фота ўпрыгожылі вокладкі часопісаў Elle, Madame Figaro, Marie Claire, Vogue, неўзабаве яна стала «тварам» кампаній Lejaby, Bebe clothing, Clarins and Helena Rubinstein.

У 2000 годзе Вольга выйшла замуж за французскага фатографа Седрыка Ван Моля, але іх шлюб працягнуўся ўсяго два гады. Пасля гэтага яна атрымала свабоду, а французскі пашпарт дазволіў ёй падарожнічаць і працаваць на Захадзе. Пасля Вольга пайшла ў акцёрскае агенцтва і адмовілася ад кар’еры мадэлі на карысць кінематографа. Яе акцёрская кар’ера імкліва пайшла ўверх.

У 2005 годзе яна дэбютавала як Ірыс, пачуццёвая Прыгажуня, у фільме «Безназоўны» (2005) рэжысёр Дыяны Бертран.

Кінематаграфічныя ролі Вольгі былі выключна палкімі, а яе натуральная прыгажосць і адкрытая эратычнасць прыцягнулі ўвагу мужчынскай аўдыторыі. Яна знялася ў фільмах «Парыж, я люблю цябе» (2006) і «Змяя» (2006), а потым сыграла рускую прыгажуню Ніку Вароніну, дзяўчыну Цімаці Аліфанта у фільме «Хітмэн» (англ.: Hitman, 2007).

У 2006—2007 гадах актрыса была ў шлюбе з амерыканскім прадпрымальнікам Дэміянам Габрыелам[6].

Вольга сыграла ролю Камілы, дзяўчыны Джэймса Бонда, у фільме «Квант суцяшэння» (2008), які з’яўляецца працягам фільма «Казіно Раяль» (2006). Зацвярджэнне Курыленка на ролю дзяўчыны Бонда зрабіла яе імя вядомым на ўвесь свет — яна стала першай украінкай, якая абышла ў кастынгу на гэтую ролю такіх акторак як Кэмеран Дыяз, Сіена Мілер і шмат іншых.

У 2009 годзе актрыса пераехала ў Лондан. У чэрвені 2010 годзе пачаліся здымкі Франка-ўкраінскага фільма «Зямля забыцця», які распавядае пра ўплыў на лёсы людзей аварыі на ЧАЭС. Адну з галоўных роляў у фільме грае Вольга Курыленка — гэта яе першыя здымкі ва Украіне[7].

2013 Вольга і яе кампаньён Том Круз прадставілі новы фантастычны фільм «Забыццё»[8].

3 кастрычніка 2015 года актрыса нарадзіла сына Аляксандра Марка Гарацыя, ад брытанскага пісьменніка Макса Беніца, з якім у той час складалася ў адносінах[9].

15 сакавіка 2020 года паведаміла, што ёй паставілі дыягназ каранавіруснае захворванне COVID-19, і што яна ўжо тыдзень знаходзіцца ў ізаляцыі дома ў Лондане і што галоўныя яе сімптомы — падвышаная тэмпература і слабасць[10]. 20 сакавіка акторка паведаміла, што стан яе стабілізаваўся і яна ачуняла[11].

У лютым 2022 года выступіла супраць уварвання Расіі ва Украіну[12].

Курыленка ў маі 2013 года.
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2001 с Ларга англ.: Largo Winch Кароль
2005
ф Безназоўны палец фр.: L'Annulaire Ірыс
2006
ф Парыж, я люблю цябе фр.: Paris, je t'aime вампір
2006
тф Амулет фр.: Le Porte-bonheur Сафія
2006
ф Змяя фр.: Le Serpent Сафія
2007 с Небяспечныя сакрэты англ.: Suspectes Ева Пірэс
2007
ф Хітмэн англ.: Hitman Ніка Вароніна
2008
ф Макс Пэйн англ.: Max Payne Наташа Сакс
2008
ф Квант суцяшэння англ.: Quantum of Solace Каміла
2008
ф На маім захадзе фр.: À l'est de moi руская прастытутка
2009
ф Сцены Kirot (англ.: The Assassin Next Door) Галя
2010 с Тыранія англ.: Tyranny Міна Харуд
2010
ф Цэнтурыён англ.: Centurion Этэйн
2011
ф Там жывуць драконы англ.: There Be Dragons Ільдыка
2011
ф Зямля забыцця фр.: La terre outragée Аня
2012
ф Экспат англ.: The Expatriate Ганна Брант
2012
ф Да цуду англ.: To the Wonder Марына
2012
ф Сем псіхапатаў англ.: Seven Psychopaths Энджэла
20122013 с Чароўны горад англ.: Magic city Вера Эванс
2013
ф Забыццё англ.: Oblivion Юлія Русакова
2014
ф Глыбінныя імперыі англ.: Empires of the Deep каралева русалак
2014
ф Акадэмія вампіраў англ.: Vampire Academy: Blood Sisters Элен Кірава
2014
ф Чалавек лістапада англ.: November Man Эліс
2014
ф Шукальнік вады англ.: The Water Diviner Эйшэ
2015
ф Ідэальны дзень англ.: A Perfect Day Каця
2015
ф Паскарэннея англ.: Momentum Алекс Фарадэй
2016
ф Двое ў сусвеце італ.: La corrispondenza Эмі Раян
2017
ф Смерць Сталіна англ.: The Death of Stalin Марыя Юдзіна
2017
ф Адпеты мачо англ.: Gun Shy Шэйла
2018
ф Чалавек, які забіў Дон Кіхота англ.: The Man Who Killed Don Quixote Джэкі
2018
ф Дыхай у імзе фр.: Dans la brume Ганна
2018
ф Мара англ.: Mara Кейт Фулер
2018
ф Агент Джоні Інгліш 3 англ.: Johnny English Strikes Again Афелія
2018
ф Імператар Парыжа фр.: L'Empereur de Paris Баранэса Раксана Жыверні
2019
ф Пакой жаданняў англ.: The Room Кейт
2019
ф Кур’ер англ.: The Courier Кур’ер
2019
ф Перакладчыкі фр.: Les traducteurs Кацярына Анісінава
2020
ф Бухта цішыні англ.: The Bay of Silence Разалінда
2021
ф Чорная ўдава англ.: Black Widow Антонія Дрэйкава / Таскмайстар
2022
ф Прынцэса англ.: The Princess Кай
2022
ф Белы слон англ.: White Elephant Ванэса Флін
2022 с Дзяржздрада англ.: Treason Кара
2024
ф Грамабоі англ.: Thunderbolts Антонія Дрэйкава / Таскмайстар
Год Узнагарода Катэгорыя Намінаваная праца Вынік
2008 Сатурн (прэмія) Лепшая кінаактрыса другога плана Квант суцяшэння Намінацыя
2009 Імперыя (кінапрэмія) Лепшая кінаактрыса Намінацыя
2012 Бостанскі саюз кінакрытыкаў Лепшы акцёрскі склад Сем псіхапатаў Перамога

Крытыка і погляды

[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе ў інтэрв’ю іспанскаму выданню «El Mundo» Курыленка выказалася адносна вайны на ўсходзе Украіны наступным чынам:

«Шчыра кажучы, усё гэта прымушае мяне сумаваць. Мы, рускія і ўкраінцы, — адзін і той жа народ — славяне. Мы нічым адзін ад аднаго не адрозніваемся. Тое, што адбываецца, не павінна быць паміж братамі і сёстрамі. Так што гэта абсурдна, як і ўсе войны без выключэння. [ … ] Хоць заўсёды адзначаецца, што пераможца ёсць, але на практыцы ім ніхто не з’яўляецца. Бо людзі гінуць і з таго, і з другога боку, і гэта велізарнае няшчасце. У кожнай вайне гінуць тысячы людзей. Дзеля чаго? Дзеля мінімальнай змены? А часам нават і гэтага не бывае. Яно таго не варта»[13][14].

У маі 2020 года актрыса заявіла, што не лічыць сябе ўкраінкай, а яе ДНК-тэст паказвае «славянскае» паходжанне. Гэтая заява выклікала скандал ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы[15].

Зноскі

  1. Olga Kurylenko // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Olga Kurylenko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 25 лютага 2022.
  4. а б Première — 1976. Праверана 23 жніўня 2020.
  5. Ольга Куриленко повідомила, що заразилася коронавірусом. ДМ, 16 березня 2020
  6. I will never belong to anyone: Olga - Times of India (англ.). The Times of India. Праверана 22 сакавіка 2020.
  7. Почалися зйомки французько-українського фільму про трагедію ЧАЕС — Уніан, 12.06.2010
  8. На безіменному пальці Ольги Куриленко з'явилася обручка // Шоу-биз 05.04.2013(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19.04.2017. Праверана 14.01.2016.
  9. Ольга Куриленко стала мамой. www.spletnik.ru. Праверана 21 сакавіка 2020.
  10. «Дівчина Бонда» Ольга Куриленко інфікована коронавірусом, Главком, 16 березня 2020
  11. Коронавірус: Ольга Куриленко вилікувалась від COVID-19 – новини. zaxid.net. Праверана 25 сакавіка 2020.
  12. https://kino.24tv.ua/zirka-bondiani-olga-kurilenko-pidtrimala-ukrayinu_n1882328
  13. Olga Kurylenko: 'Rusos y ucranianos somos la misma gente, eslavos'. elmundo.es. 2015 (ісп.)
  14. Суспільство // УКРАЇНА У ВІДГУКАХ ЗАРУБІЖНОЇ ПРЕСИ (аналітичний огляд преси), Випуск 8 (огляд матеріалів ЗМІ за 17 — 29 квітня 2015 р.). 2015. 15 стор.: С. 10-11
  15. «Я не українка»: акторка Ольга Куриленко несподівано зреклася своєї національності. Ольга Куриленко, голлівудська актриса з України, оскандалилася у мережі. wz.lviv.ua. 10.05.2020