Вольга Нойвірт | |
---|---|
ням.: Olga Neuwirth | |
Род дзейнасці | кампазітарка |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1968[1] (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | olganeuwirth.com (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вольга Нойвірт (ням.: Olga Neuwirth; нар.4 жніўня 1968, Грац) — аўстрыйскі кампазітар.
З яўрэйскай сям’і, якая перажыла вайну хаваючы сваё паходжанне. З сямігадовага ўзросту брала ўрокі ігры на трубе. У 1987—1993 гадах вучылася музыцы ў Венскім універсітэце музыкі і выканальніцкага мастацтва, у 1985—1986 — у Кансерваторыі Сан-Францыска, у 1993—1994 — у Парыжы (фр. IRCAM), дзе займалася ў Браяна Ферніхоў і Трыстана Мюрая. Пазнаёмілася з Луіджы Нона, які глыбока паўплываў на яе і радыкальнымі палітычнымі поглядамі, і музыкай. Пасля атрыманай у дзяцінстве траўмы перасоўваецца на мыліцах.
У пошуках экспрэсіі актыўна ўзаемадзейнічае з кінематографам (у Сан-Францыска яна вывучала таксама кіно і жывапіс), выкарыстоўвае электроніку, абапіраецца на спадчыну літаратурнага авангарда XX стагоддзя. Супрацоўнічае з Э.Елінек і П. Остэрам.
Лаўрэат заахвочвальнай прэміі Эрнста фон Сіменса, прэмій Паўля Хіндэміта і Эрнста Кшэнека (усе тры — 1999). Вялікая дзяржаўная музычная прэмія Аўстрыі (2010). Член Берлінскай акадэміі мастацтваў.