Сяло
Вольна-Надзеждзінскае
| ||||||||||||||||||
Вольна-Надзеждзінскае (руск.: Во́льно-Наде́ждинское) — сельскі населены пункт, адміністрацыйны цэнтр Надзеждзінскага раёна Прыморскага края Расіі. Размешчана на рацэ Шмітаўка, за 6,5 км ад яе ўпадзення ў Амурскі заліў. Праз горад праходзіць федэральная траса «Усуры» і транссібірская магістраль, на якой знаходзіцца станцыя «Надзеждзінская». Насельніцтва — 8403 чалавекі (2021).