Ворагі розуму | |
---|---|
англ.: The Enemies of Reason | |
Жанр | дакументальны фільм і тэлевізійны дакументальны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія |
Channel 4 IWC Media |
Працягласць | 90 хвіл. |
Краіна | Вялікабрытанія |
Мова | англійская |
Год | 2007 |
Наступны фільм | Геній Чарльза Дарвіна |
IMDb | ID 1092058 |
Афіцыйны сайт |
«Ворагі розуму» (англ.: The Enemies of Reason) — дакументальны фільм у двух частках («Рабы забабонаў» і «Ірацыянальная служба аховы здароўя») аб забабонах і ірацыяналізме. Вядучы і сцэнарыст Рычард Докінз разглядае абгрунтаванасць астралогіі, лазаходніцтва, гамеапатыі і іншых навукова непацверджаных практык, і робіць здагадкі пра прычыны іх папулярнасці. Уключае, сярод іншага, інтэрв’ю з Дзіпакам Чопрай і Дэрэнам Браўнам.
Частка першая, «Рабы забабонаў». Указанне на поспехі сучаснай навукі і паралельны росквіт астралогіі. Візіт да газетнага астролага і беспаспяховая прапанова яму эксперыменту для праверкі дакладнасці прадказанняў, візіт да медыума С. Гудфелоў, размова з фокуснікам. Д. Браўнам. Наведванне царквы спірытуалістаў і гутарка з медыумам. К. Гамільтанам-Паркерам. Эксперыменты псіхолага К. Фрэнча па рэальнасці здольнасцяў лазаходцаў. Інтэрв’ю з містыкам. С. Кумарам і філосафам-рэлятывістам С. Фулерам.
Частка другая, «Ірацыянальная служба аховы здароўя». Крытыка адмовы ад прышчэпак, справакаванага шуміхай у СМІ. Гутарка з урачом-гамеапатам і крытыка гамеапатыі як метаду, які не даказаў эфектыўнасці, але фінансуецца з бюджэту Вялікабрытаніі праз Нацыянальную службу аховы здароўя. Гутарка з псіхолагам Н. Хамфры аб магчымым эфекце плацэба пры гамеапатыі.