Ворвань — тлушч, здабыты з марскіх жывёл (кіта, цюленя) або рыб. Ужываўся ў гарбарстве, шавецтве і рымарстве для жыроўкі скур і ботаў. У Беларусі ворвань выкарыстоўвалі гарадскія і местачковыя рамеснікі. Вясковыя гарбары і рымары карысталіся звычайна бярозавым дзёгцем.