Востраў Анцыферава | |
---|---|
руск. Остров Анциферова | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 7 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
50°12′00″ пн. ш. 154°59′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Анцыферава (руск.: Анциферова), таксама вядомы як Востраў Шырынкі (руск.: Ширинки) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 7 км².
Мае вулканічнае паходжанне. Уяўляе сабой вяршыню адзінкавага вулкана Шырынкі (761 м). Складзены з цвёрдых вулканічных парод. На схілах — каменныя асыпкі. Глебавы покрыў амаль адсутнічае. Паўднёва-заходняя сценка кратара парушана. Берагі абрывістыя. Сталых паверхневых вадацёкаў няма.
Флора надзвычай бедная. Фаўна — марскія птушкі і ластаногія.
Востраў ніколі не меў сталага насельніцтва. Да канца XIX ст. улетку наведваўся айнамі, якія палявалі на ўзбярэжжы на марскіх звяроў. З іх мовы першапачатковая назва вострава Шырынкі перакладаецца як «там, дзе хвалі».
У 1875—1945 гг. уваходзіў у склад Японіі.
У 1945 г. быў далучаны да РСФСР.
Зараз бязлюдны.