Аднагадоваятравяністая расліна з тонкім стрыжнёвым коранем. Сцёблы 4-гранныя, распасцёртыя, галінастыя, даўжынёй 15—30 см. Лісце супраціўнае, зрэдку па 3 у кальчаках, сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, знізу з чорнымі кропкамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, крывава—чырвонага або цагельна-чырвонага колеру, на доўгіх кветаножках у пазухах лісця. Плод — шматнасенная каробачка шарападобнай формы.
Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е. Распаўсюджана амаль паўсюдна. Расце як пустазелле на палях і агародах, на лугах, узлесках, берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Мезафіт і мезатроф. Святлолюбівая расліна. Цвіце ў чэрвені—жніўні[3].