Вранча (рум.: Județul Vrancea) — румынскі жудзец у рэгіёне Заходняя Малдова. Плошча — 4857 км². Жудзец размешчаны ў выгібе Сярэднекарпацкага хрыбта і з’яўляецца самым сейсманебяспечным у Румыніі. Вранчанскі землятрус 1977 года меў магутнасць 8 балаў у эпіцэнтры і каля 7.5 у Бухарэсце, дзе загінула каля 1,5 тыс. чал. Мяжуе з жудзецамі Васлуй і Галац — на ўсходзе, Кавасна — на захадзе, Бакэў — на поўначы, Бузэў — на поўдні і Брэіла — на паўднёвым усходзе.