Вудстак | |
---|---|
Дата(ы) | быў запланаваны на 15—17 жніўня 1969, аднак падоўжыўся да 18 жніўня |
Месца(ы) правядзення | White Lake, New York (у 1969) |
Жанр(ы) | блюз-рок, фолк-рок, джаз-ф'южн, хард-рок, лацін-рок і псіхадэлічны рок. |
Сайт | The Woodstock Festivals |
Вудстакскі кірмаш музыкі і мастацтваў (англ.: Woodstock Music & Art Fair, у гутарковай гаворцы Вудсток) — адзін з найбольш знакамітых рок-фестываляў. Праходзіў 15–18 жніўня 1969 года на адной з фермаў гарадка ў сельскай мясцовасці Бетэл, штат Нью-Ёрк, ЗША. Лік наведвальнікаў — каля 500 тысяч, з іх 1500 журналістаў. Стаў сімвалам канца «эры хіпі».
На фестывалі выступілі такія спевакі, спявачкі, музыканты і групы, як The Who, Jefferson Airplane, Джэніс Джоплін, Creedence Clearwater Revival, Джаан Баэз, Джымі Хендрыкс, Grateful Dead, Раві Шанкар, Карлас Сантана і іншыя.