Вузкацелкі (Colydiinae) — падсямейства жукоў.
У сусветнай фаўне каля 1500 відаў пераважна ў тропіках. Жывуць у асноўным пад карой і ў драўніне, часта ў хадах, пракладзеных караедамі і іншымі насякомымі, радзей у раслінных рэштках, глебе, лясным подсціле, грыбах. На Беларусі часцей трапляецца вузкацелка перавязаная (Bitoma crenata).
Цела даўжынёй 1,5—18 мм, падоўжанае, цыліндрычнае або плоскае, радзей авальнае. Жукі і лічынкі часцей драпежныя — кормяцца караедамі, іх лічынкамі і інш.; лічынкі некаторых відаў — вонкавыя паразіты жукоў шашаляў або пчол.