Вулангангскі ўніверсітэт

Вулангангскі ўніверсітэт
англ.: University of Wollongong
Арыгінальная назва англ.: University of Wollongong
Заснаваны 1951
Рэарганізаваны 1975
Студэнты 31 313[1]
Краіна
Размяшчэнне Вуланганг, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія
Сайт uow.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вулангангскі ўніверсітэт (англ.: University of Wollongong) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вуланганг у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

У 1951 годзе ў Вуланганге быў створаны філіял Тэхналагічнага ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса (вядомага з 1958 года як Універсітэт Новага Паўднёвага Уэльса). У 1961 годзе быў заснаваны Вулангангскі ўніверсітэцкі каледж пры Універсітэце Новага Паўднёвага Уэльса, і каледж быў афіцыйна адкрыты ў 1962 годзе. У 1975 годзе Вулангангскі ўніверсітэт быў створаны як незалежная ўстанова. Акрамя Аўстраліі, універсітэт мае кампусы ў Дубаі, Ганконгу і Малайзіі.

  • Факультэт мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук
  • Факультэт бізнесу і права
  • Факультэт інжынерыі і інфармацыйных навук
  • Факультэт прыродазнаўства, медыцыны і здароўя