Вулкан Галаўніна | |
---|---|
руск. Вулкан Головнина | |
43°50′38″ пн. ш. 145°30′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | востраў Кунашыр, Курыльскія астравы |
Горная сістэма | Вялікая Курыльская града |
Форма вулкана | кальдэра |
Апошняе вывяржэнне | 1848 |
Вышыня вяршыні | 541 м [1][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вулкан Галаўніна́ (руск.: Вулкан Головнина́[3]) — актыўны вулкан у Расіі, на востраве Кунашыр. Названы ў гонар рускага мараплаўца, віцэ-адмірала В. М. Галаўніна.
Вулкан знаходзіцца ў паўднёвай частцы вострава Кунашыр, на тэрыторыі Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Курыльскі» і з’яўляецца самым паўднёвым на Курыльскіх астравах. Па тыпу — вулкан-кальдэра. Кальдэру шырынёй да 4,7 км акружае грэбень вышынёй да 541[1][2] (да 547[3]) м. На дне кальдэры знаходзяцца 4 купалы і 2 кратары выбуху. У адным з кратараў возера Кіпячае, у паўночна-ўсходняй частцы кальдэры — возера Гарачае.
Апошняе вывяржэнне вулкана адбылося ў 1848[3][4] годзе. У цяперашні час ён знаходзіцца ў стане фумарольнай і тэрмальнай актыўнасці.