Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Вуліца Сезам — міжнародная дзіцячая адукацыйная тэлепраграма.
У 1966 годзе тагачасны прэзідэнт «Фонду Карнэгі» Лойд Морысэт (англ.: Lloyd Morrisett) наняў журналістку і тэлепрадзюсарку Джоан Ганц Куні (Joan Ganz Cooney) для дапамогі ў стварэнні адукацыйнай праграмы, якая магла быць дасяжнай шырэйшай аўдыторыі, асабліва дзецям з бедных сем’яў. Куні прапанавала стварыць фонд і дзіцячую перадачу, якая б у гульнявой форме вучыла малых алфавіту, лічбам і асновам жыццёвых паводзін. З таго часу дзеці большай часткі Зямлі, якія размаўляюць на дзясятках моў, вучацца разам з жыхарамі Вуліцы Сезам.
Атрымаўшы васьмімільённы грант ад Фонда Карнэгі і дадаўшы да яго грошы вылучаныя на праект прамыслоўцам і філантропам Ральфам Роджэрсам (Ralph Rogers), іншымі фундатарамі і амерыканскім урадам, Куні стварае «Дзіцячую тэлекампанію» (Children’s Television Workshop) — CTV, пазней перайменаваную на «Тэлекампанію Сезам» (Sesame Workshop).
Улетку 1968 года пачынаецца праца, Куні наймае каманду прадзюсараў, арганізуе шэраг невялікіх вучэбных семінараў для стваральнікаў дзіцячых тэлепраграм. На адным з семінараў Куні знаёміцца з лялечнікам Джымам Гэнсанам і запрашае яго далучыцца да праекта, а Гэнсан рэкрутуе створаную ім каманду лялечнікаў.
Запрасіўшы ў сваю каманду шэраг акцёраў, сцэнарыстаў і аніматараў, Куні стварае арыгінальны фармат праграмы -- у аснове кожнага эпізода адзін дзень з жыцця вуліцы, дзе разам жывуць людзі (дзеці і дарослыя) і лялькі-мапэты, сярод аповеда ўстаўляюцца рэпартажы з жыцця лялек, дакументальныя сюжэты пра сучасных дзецях і кароткія анімацыйныя фільмы падчас якіх гледачы вучацца алфавіту і лічбам.
Спачатку праграма была разлічана выключна на амерыканскую публіку, але з часам праектам зацікавіліся і іншыя краіны, для іх камандай Гэнсана створаны арыгінальныя лялькі.
Цягам існавання праекта на вуліцы Сезам змянілася безліч жыхароў, як людзей так і мапэтаў, але ёсць шэраг герояў, якія трапляюцца часцей за ўсё:
Некаторы час свайго існавання, героі «Вуліцы Сэзам» не выходзілі па-за межы свайго праекту, абмяжоўваючыся спецыяльнымі выпускамі, прысвечанымі розным нагодам.
Становішча змянілася напрыканцы 1970-х гадоў, калі Гэнсан ужо пачаўшы актыўна здымаць сваіх дарослых мапэтаў у поўнаметражных фільмах запрашае адну з асноўных і найстарэйшых постацяў з «Вуліцы Сезам» — Вялікую птушку ў якасці гасцявога персанажа ў свой «Мапэт-фільм», у 1981 годзе шэраг персанажаў гасцюе ў Гэнсана ў адным з эпізодаў яго «Мапэт-шоў» і ў тым жа 1981 годзе Оскар Буркач бярэ ўдзел у «Вялікім Мапэт-бязглуздзі». Нарэшце Джоан Ганц Куні прымае рашэнне аб неабходнасці стварэння ўласнага паўнаметражнага фільму.
У 1985 годзе на экраны выходзіць створаны супольна з «Ворнэр Бразэрз» фільм «Вуліца Семам прэзентуе: бяжыце за птушкай» (Sesame Street presents Follow That Bird) галоўнай постаццю якога абрана Вялікая птушка. У фільме ідзе гаворка аб тым, як дзякуючы намаганням «Таварыства ахоўнікаў жывёл» Вялікая птушка была вымушана пакінуць свае гняздо на вуліцы Сезам, каб перабрацца ў штат Ілінойс да сям’і додо, каб аб’яднацца са сваякамі, але хутка засмуткавала па родным гняздзе і сябрах з вуліцы Сезам і вырашыла адправіцца дамоў у Нью-Ёрк пешкі, але па дарозе была выкрадзена бандаю злачынцаў. На дапамогу ёй адпраўляецца кампанія яе сяброў з вуліцы Сезам.
Праз чатырнаццаць гадоў стваральнікі «Вуліцы Сезам» з «Тэлекампаніі Сезам» і «Джым Гэнсан Пікчэрз» вырашаюць зняць чарговы поўнаметражны фільм. У супольнікі абіраецца «Каламбія Пікчэрз», а галоўнай постаццю абіраецца малы Элма. У 1999 годзе на экраны выходзяць «Прыгоды Элмы ў Брудляндыі» (The Adventures of Elmo in Grouchland).
У аснове сюжэта ляжыць вольная інтэрпрытацыя кэралаўскае Алісы. Маленькі Элма вырашыўшы палятаць па-над вуліцай Сэзам як парашут, ён выкарыстоўвае сваю ўлюбёную коўдру з якой ніколі не развітваецца і якой не дае карыстацца анікому, але падчас прызямлення коўдра выпадкова трапляе ў сметнік Оскара. Спрабуючы вярнуць сваю маёмасць Элма лезе ў сметнік і трапляе ў чароўную краіну Брудляндыю. Стаміўшыся чакаць пакуль Элма выйдзе вонкі яго сябры таксама лезуць у сметнік.
Акрамя таго ёсць шэраг анімацыйных і лялечных фільмаў героямі якіх выступаюць персанажы з вуліцы Сезам, а таксама колькі фільмаў знятых нацыянальнымі філіямі шоў.
Акрамя ўласна шоў, поўнаметражных лялечных і анімацыйных фільмаў пад маркаю «Вуліца Сезам» выходзіць шэраг камерцыйнае прадукцыі — усемагчымыя цацкі, камп’ютарныя гульні, адукацыйныя фільмы і праграмы з дапамогаю якіх фінансуюцца здымкі самага шоў.