Ву́сце — месца ўпадзення ракі ў вадаём, мора, акіян ці ў больш значную раку.
Асноўныя тыпы вусця: простае (рэчышча не падзяляецца на рукавы, а яго шырыня захоўваецца ў месцы ўпадзення прыблізна пастаяннай), дэльта, эстуарый.