Вухавёртка агародная

Вухавёртка агародная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Forficula tomis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  3488174

Вухавёртка агародная[1] (Forficula tomis) — від скурыстакрылых сямейства Сапраўдныя вухавёрткі (Forficulidae)

Цела даўжыні 11-17 мм, падоўжанае, цёмнае з брудна-жоўтымі краямі і падоўжнай паласой пасярэдзіне, з 2-клешчападобнымі прыдаткамі даўжынёй 3,5-9 мм на канцы брушка[1]. Надкрылы скурыстыя, заднія крылы перапончатыя, складзены веерападобна і 2 разы перагнуты ўпоперак. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Яйцы адкладвае ў вільготную глебу[1].

Актыўная ноччу, днём пад камянямі, карой і ў іншых сховішчах[1]. Корміцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі, зрэдку шкодзіць сельскагаспадарчым культурам[1].

Зноскі

  1. а б в г д Лаўрова Н. К. Вухавёртка агародная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 499