Выбух у бальніцы Аль-Ахлі

17 кастрычніка 2023 года падчас ізраільска-палесцінскага супрацьстаяння адбыўся выбух у бальніцы Аль-Ахлі.

Усе бакі канфлікту адмаўляюць сваё дачыненне да здарэння, ускладаючы адказнасць на свайго праціўніка[1].

За некалькі дзён да здарэння скончыўся тэрмін, выдзелены Ізраілем на эвакуацыю мірных жыхароў паўночнай часткі сектара Газа (уключаючы аднайменны горад) на поўдзень; частка насельніцтва, адгукнуўшыся на заклік ХАМАС і ісламскага духавенства, вырашыла застацца і не эвакуіравацца[2].

Увечары 17 кастрычніка 2023 года на паркоўцы ў двары бальніцы Аль-Ахлі прагрымеў выбух[3]. Першыя паведамленні аб выбуху з’явіліся ў 19:19[4]. Паводле палесцінскіх афіцыйных асоб загінула некалькі сотняў чалавек[1][5]. Паводле Аль-Джазіры, пры выбуху таксама пацярпела школа ААН, у якой пражывалі бежанцы[6].

Ізраіль перадаў ЗША разведданыя (запісы перахопленых размоў у Газе і іншую інфармацыю), якія сведчаць на карысць таго, што прычынай выбуху стаў няўдалы запуск з Газы ракеты баевікоў групоўкі «Палесцінскі ісламскі джыхад»[4]. Каб даказаць адсутнасць слядоў авіяўдару ЦАХАЛа, былі таксама апублікаваныя здымкі бальніцы да і пасля выбуху[7].

У першыя гадзіны пасля выбуху шэраг заходніх навінавых кампаній, уключаючы Бі-бі-сі, паўтарылі версію ХАМАС аб авіяўдары Ізраіля; пасля атрымання і аналізу аспрэчваючай інфармацыі ад ЦАХАЛа, яны памянялі адпаведныя загалоўкі і артыкулы на сваіх сайтах[8].

Міністэрства аховы здароўя Палесціны заявіла пра 471 загінулага[9]. Бальніца Аль-Шыфа паведамляла пра 250 забітых[10]. Амерыканскі цэнтр ваенна-марскіх даследаванняў назваў лічбу ў 50 ахвяр[11], а Bellingcat — у 24[12].

Арабскія і мусульманскія краіны, як да, так і пасля заявы Ізраіля аб яго недатычнасці, назвалі менавіта Тэль-Авіў вінаватым у выбуху[13]. Ізраіль заклікаў сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Турцыю, абвясціўшы аб найвышэйшым узроўні тэрарыстычнай пагрозы для суайчыннікаў у гэтай краіне[14]. Адбыліся спробы штурму ізраільскага консульства ў Турцыі[15] і ізраільскага пасольства ў Іарданіі[16].

Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас адмяніў сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Іарданіі і абвясціў трохдзённую жалобу[17]; яго адміністрацыя накіравала хадайніцтва аб расследаванні інцыдэнту ў Міжнародны крымінальны суд[18].

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг назваў абвінавачванні яго краіны ў выбуху «крывавым паклёпам»[17].

На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху Джо Байдэн выказаў упэўненасць у недатычнасці ЦАХАЛ да выбуху, дадаўшы, што адказнасць, мяркуючы з наяўных у яго даных, ляжыць на «другім баку»[19][20][21].

  1. а б Палестинцы сообщают о сотнях погибших в Газе при ударе по больнице Аль-Ахли, Израиль обвиняет «Исламский джихад» (руск.). BBC News Русская служба (17 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  2. В Газе истекает срок для эвакуации мирного населения (руск.). ГОЛОС АМЕРИКИ (14 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  3. Al-Mughrabi, Nidal (2023-10-18). "In deadly day for Gaza, hospital strike kills hundreds". Reuters(англ.). Праверана 2023-10-18.
  4. а б Израиль представил США развединформацию по взрыву в больнице Газы (руск.). NEWSru.co.il (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  5. Hundreds Killed in a Hospital Blast in Gaza (англ.)(недаступная спасылка). TIME (17 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2023. Праверана 18 кастрычніка 2023.
  6. Ibrahim, Usaid Siddiqui,Edna Mohamed,Dalia Hatuqa,Joseph Stepansky,Arwa. Hundreds of casualties as Israel hits Gaza hospital sheltering thousands (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. ЦАХАЛ показал снимки больницы "Аль-Ахли" в Газе до и после взрыва: нет следов авиаудара (руск.). NEWSru.co.il (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  8. Darcy, Oliver. News outlets in fog of war amid dueling claims on Gaza hospital bombing | CNN Business (англ.). CNN (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  9. Israel-Hamas war: 471 Palestinians killed and more than 314 wounded in hospital blast, Hamas health ministry says. The Irish Times. Архівавана з першакрыніцы 18 October 2023. Праверана 18 October 2023.
  10. What we know about the deadly blast at Gaza City’s al-Ahli hospital
  11. U.S., Experts Say Evidence Suggests Palestinian Rocket Hit Gaza Hospital
  12. Identifying Possible Crater from Gaza Hospital Blast - bellingcat
  13. Реакция арабского мира, ЕС, Канады и ВОЗ на взрыв в больнице в Газе (руск.). MIGNEWS.COM (17 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  14. СНБ призвал израильских туристов срочно покинуть Турцию в связи с угрозой терактов (руск.). NEWSru.co.il (17 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  15. Тысячи людей на Ближнем Востоке, в Европе и США вышли на акции в поддержку палестинцев Они осаждают посольства и жгут флаги Израиля. Фотографии (руск.). Meduza. Праверана 18 кастрычніка 2023.
  16. Dozens attempt to storm Israeli Embassy in Jordan after hospital blast (англ.). www.timesofisrael.com (17 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  17. а б Fabian, Emanuel. Israel says Islamic Jihad rocket misfire caused Gaza hospital blast (англ.). www.timesofisrael.com (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  18. Палестинцы просят МУС расследовать удар по больнице в Газе (руск.). dw.com (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  19. Байден в ходе встречи с Нетаниягу выразил уверенность в непричастности израильтян к взрыву в больнице "Аль-Ахли" в Газе (руск.). NEWSru.co.il (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  20. Война в Израиле, день двенадцатый. Взрыв в больнице в секторе Газа. Байден прибыл в Тель-Авив (руск.). Настоящее Время (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  21. https://www.reuters.com/world/biden-heads-middle-east-inflamed-by-gaza-hospital-blast-2023-10-18/