| ||
Жазеф Нісефор Ньепс | ||
Выгляд з акна. 1826 | ||
Матэрыял | алавяная пласцінка, пакрытая асфальтам | |
---|---|---|
Harry Ransom Center[d][2] | ||
(інв. 964:0000:0001[1]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Выгляд з акна» (фр.: Point de vue du Gras) — самая першая з фатаграфій, якія захаваліся да нашых дзён. Створана французскім вынаходнікам Жазефам Нісефорам Ньепсам ў 1826 (першую дакладную фатаграфію ён атрымаў ў 1822 годзе, аднак да нашых дзён яна не дайшла). З-за агульнай недасканаласці экспазіцыя доўжылася чатырнаццаць гадзін пры яркім сонечным святле. Бясспрэчнай перавагай такога метаду было тое, што, у адрозненне ад здымкаў, атрыманых дагератыпам, малюнак пасля пратручвання асфальту рабіўся рэльефным, і яго можна было хутка размножыць вялікім тыражом.
Фатаграфія адлюстроўвае краявід з акна майстэрні Ньепса. Вельмі дрэнная якасць перашкаджае разгледзець дэталі, але можна пабачыць дзве сцены і спусцісты дах нейкага будынка. На далёкім плане — дрэва і яшчэ адзін дом з вокнамі.