Harvard University Press | |
---|---|
Краіна | ЗША |
Заснавана | 1913 |
Адрас | Кэмбрыдж, Масачусетс |
Дырэктар | William P. Sisler |
Галоўны рэдактар | Susan Wallace Boehmer |
Прэфікс ISBN | 978-0-674, 978-0-916724 і 978-0-935617 |
Вэб-сайт | hup.harvard.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (англ.: Harvard University Press, абр. HUP) — навуковае кніжнае выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Заснавана 13 студзеня 1913 года ў Кэмбрыджы, штат Масачусетс. Член Асацыяцыі Амерыканскіх універсітэцкіх выдавецтваў. У выдавецтве ўпершыню выйшлі ў свет такія класічныя працы як «Тэорыя справядлівасці» філосафа Джона Ролза, «On Human Nature» і «The Ants» біёлага Эдварда Уілсана (абедзве яго кнігі атрымалі Пулітцэраўскую прэмію[1][2]) і «Dickinson» Хелен Вендлер[3]. З 1990 года дырэктарам выдавецтва стаў Уільям Сіслер (англ.: William P. Sisler, былы віцэ-прэзідэнт і рэдактар Oxford University Press (ЗША)[4].