Вызваленчы рух Судана — суданская паўстанцкая групоўка, якая дзейнічае ў Дарфуры[1]. Заснавана прадстаўнікамі трох карэнных этнічных груп краю: фур, загава і масаліты[2].
Пасля прыходу да ўлады Амара аль-Башыра ў 1989 годзе неарабскае насельніцтва Дарфура маргіналізалася[3][4]. Дадзеныя працэсы былі адлюстраваны ў публікацыі «Чорная кніга: дысбаланс улады і багацця ў Судане» 2000 года, у якой падрабязна апісвалася структурная няроўнасць. На гэтым фоне ў 2002 годзе юрыст Абдул Вахід аль-Нур і студэнт педагагічнага факультэта Ахмад Абдэль Шафі Бэсі заснавалі Фронт вызвалення Дарфура, які пасля ператварыўся ў Вызваленчы рух Судана[1].
Адной з самых вядомых акцый баевікоў групоўкі стаў згон Боінга 737 кампаніі Sun Air у жніўні 2008 года, на борце якога знаходзілася 100 чалавек, уключаючы 5 членаў экіпажа[5].
Летам 2023 года, на фоне канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, кіраўнік адной з фракцый групоўкі Мустафа Тамбур аднавіў баявыя дзеянні супраць уладаў[8].
У 2006 годзе Вызваленчы рух Судана раскалоўся на дзве асноўныя фракцыі, падзеленыя па пытанні мірнага пагаднення па Дарфуру: адна, пад пачаткам Міні Мінаві[9], падтрымала мірнае пагадненне з уладамі 2006 года, а другая, кіраўніком якой быў Абдул Вахід аль-Нур, адхіліла[10].
Пазней вылучыліся іншыя групы, на чале якіх сталі Асман Ібрагім Муса[11], Адам Алі Шагар[12][13], Махамед аль-Зубейр Хаміс[14], Абдала Ях’я[15], Абдала Бішр Галі[16], Абул Гасім Імам[17], аль-Хадзі Ідрыс Ях’я[18].
Асобныя групы ВРС атрымлівалі падтрымку ад лівійскага ўрада Муамара Кадафі[15]. Пэўныя фракцыі арганізацыі былі ўцягнуты ў лівійскі канфлікт. Так, атрады прыхільнікаў Мінаві далучыліся да войск Халіфа Хафтара ў некалькіх ваенных аперацыях[19][20][21].
Зноскі
↑ абFlint, Julie and De Waal, Alexander (2008) Darfur: A New History of a Long War Zed Books, London, p. 90, ISBN 978-1-84277-949-1