Высокі друк

Высокі друк
Звязаная асоба Ёган Гутэнберг
Паходзіць з Рорус[1]
Краіна паходжання
Вырабляе letterpress print[d]
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Immateriell kulturarv[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Наборная вярстатка на шрыфткасе

Высо́кі дру́к.

1) Тэхналогія вытворчасці гравюры, пры якой паверхню друкарскай формы гравіруюць (выразаюць канаўкі). На паверхню валікам альбо тампонам наносіцца фарба, якая не патрапляе ў канаўкі. Да формы прыціскаецца папера, на якой атрымоўваецца адбітак паверхні пакрыты незафарбаванымі лініямі.

Па гэткай тэхналогіі ствараецца дрэварыт, лінагравюра, гравюра на гіпсе, гравюра на картоне і цынкагравюра.

2) У паліграфіі адзін са спосабаў друку, пры якім адбітак друкуецца з формы, якая мае выступаючыя (друкуючыя) і паглыбленыя (прабельныя) элементы. Да пачатку 1990-х найбольш пашыраны спосаб друку кніг, часопісаў і газет, пры якім тэкст набіраўся з літар.