Горад
Вышні Валачок
| ||||||||||||||||||||||||
Вышні Валачок (руск.: Вы́шний Волочёк) — горад у Цвярской вобласці Расіі. Уваходзіць у самастойнае муніцыпальнае ўтварэнне вобласці — «гарадская акруга Вышні Валачок», таксама ў горадзе размешчаны адміністрацыйны цэнтр Вышневалоцкага муніцыпальнага раёна Цвярской вобласці. Заснаваны ў 1471 годзе. Атрымаў статус горада ў 1770 годзе.
Насельніцтва — 51403 чал.
Горад размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Валдайскага ўзвышша, на рацэ Цне (Вышневалоцкае вадасховішча), за 119 км на паўночны захад ад Цверы.
Вышні Валачок знаходзіцца на 297 км федэральнай дарогі «Расія» (Масква — Санкт-Пецярбург), ёсць чыгуначная станцыя.