Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (НДУ ВШЭ) | |
---|---|
| |
Міжнародная назва | Higher School of Economics - National Research University |
Дэвіз |
лац.: Non scholae sed vitae discimus руск.: Не для школы, а для жизни мы учимся бел.: Не для школы, а для жыцця мы вучымся |
Заснаваны | 1992 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Я. І. Кузьмінаў |
Прэзідэнт | А. М. Шохін |
Студэнты | 31 900 (на 2017 год)[1] |
Бакалаўрыят | 23 462 [2] |
Магістратура | 7 641 [3] |
Аспірантура | 800 |
Дактары | 544 |
Выкладчыкаў | 2 652 (на 2017 год)[4] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Расія, Масква |
Юрыдычны адрас | Мясніцкая вуліца, 20 |
Сайт | hse.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (НДУ ВШЭ) — адзін з вядучых расійскіх універсітэтаў, мае кампусы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе і Пермі. Афіцыйна пачаў працу 27 лістапада 1992 года.
Часта ўжываюць афіцыйнае скарачэнне — НДУ ВШЭ. Таксама сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта нярэдка выкарыстоўваецца неафіцыйнае скарачэнне — «Вышка».
Удзельнік Праекта 5-100 (Праект павышэння канкурэнтаздольнасці вядучых расійскіх універсітэтаў сярод вядучых сусветных навукова-адукацыйных цэнтраў).
Вышэйшая школа эканомікі была створана 27 лістапада 1992 года.[7].
У 1996 годзе Вышэйшая школа эканомікі стала Дзяржаўным універсітэтам (ДУ-ВШЭ).[8]
У 2008 годзе Вышэйшая школа эканомікі перайшла з вядзення Мінэканамразвіцця Расіі ў распараджэнне Урада Расійскай Федэрацыі.[9].
У 2009 годзе Вышэйшая школа эканомікі на конкурснай аснове атрымала статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[10]
У 2010 годзе ў НДУ ВШЭ была адкрыта першая ў Расіі акадэмічная аспірантура поўнага дня.[11]
У 2012 годзе ў склад НДУ ВШЭ ўвайшлі Маскоўскі дзяржаўны інстытут электронікі і матэматыкі (МІЭМ) і дзве ўстановы дадатковай прафесійнай адукацыі — Навучальны цэнтр падрыхтоўкі кіраўнікоў і Дзяржаўная акадэмія спецыялістаў інвестыцыйнай сферы (ДАСІС).[12][13]
У НДУ ВШЭ дзейнічае 128 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, 36 навукова-навучальных і праектна-навучальных лабараторыі, 32 міжнародныя лабараторыі пад кіраўніцтвам вядучых замежных навукоўцаў, 39 адукацыйных праграм у Маскве, 10 адукацыйных праграм у Санкт-Пецярбургскім кампусе, 9 — у Ніжагародскім і 6 праграм — у Пермскім, і ваенная кафедра.[14][15]
У НДУ ВШЭ, станам на 1 кастрычніка 2016 года, навучалася больш за 31 тысячу студэнтаў, з якіх амаль 22 тысяч навучаліся ў Маскве.[16]
Станам на 1 верасня 2016 года, у НДУ ВШЭ працуюць 2 652 выкладчыкі і 840 навуковых супрацоўнікаў.[17] Ва ўніверсітэце рэалізуецца праграма вяртання расійскіх даследчыкаў, якія абаранілі доктарскія дысертацыі (Ph.D.) у заходніх ВНУ.[12]
У НДУ ВШЭ з 1993 года дзейнічае двухузроўневая так званая балонская сістэма адукацыі — чатыры гады бакалаўрыята і два гады магістратуры.
З дня заснавання ў 1992 годзе рэктар НДУ ВШЭ — Я. І. Кузьміноў, прэзідэнт — А. М. Шохін, навуковы кіраўнік — Я. Р. Ясін.[12]
30 лістапада 2016 года выпускнік факультэта эканомікі НДУ ВШЭ Максім Арэшкін быў прызначаны міністрам эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.[18]
18 мая 2018 года выпускнік магістратуры «Стратэгічнае кіраванне» НДУ ВШЭ Канстанцін Наскоў быў прызначаны міністрам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, стаўшы другім членам Урада Расіі, які скончыў гэты ўніверсітэт.[19]
ВШЭ выдае больш 20 навуковых часопісаў, сярод якіх:
Асноўныя часопісы, уключаючы і электронныя, уключаны ў спіс ВАК.