Вяз

Вяз
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulmus L.

Сінонімы
Chaetoptelea Liebm.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19048
NCBI  24735
EOL  60724
GRIN  g:12548
IPNI  41029-1
FW  55984

Вяз, Лём[3] (Ulmus) — род лістападных дрэў, радзей кустоў сямейства Вязавыя (Ulmaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, зубчастае. Кветкі непрыкметныя, у каташках. Плод — крылаты арэшак.

На Беларусі ў дзікай прыродзе 4 віды:[4] вяз гладкі (Ulmus laevis), бераст ці вяз коркавы (Ulmus minor), вяз прысадзісты (Ulmus pumila) і вяз шурпаты (Ulmus scabra) (у Брэсцкай, Гомельскай абласцях); растуць у шыракалістых і мяшаных лясах, асабліва ў поймах рэк. Цвітуць у красавіку-маі. Некалькі відаў інтрадукаваны, з іх вяз прысадзісты вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах і парках.

Род Вяз уваходзіць у сямейства Вязавыя (Ulmaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).


  яшчэ 8 сямействаў
(па Сістэме APG II)
 
      каля 40 відаў
  парадак Ружакветныя     род Вяз  
           
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вязавыя    
         
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 9 родаў  
     

Паводле базы данных The Plant List, род уключае 40 відаў[5][6]. У квадратных дужках у канцы радка — спасылка на старонку таксону на сайце GRIN.

У базе даных The Plant List, на верасень 2016 года, статус віда Ulmus androssowii Litv. не вызначаны[7].

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вяз — каштоўная лясная парода, выкарыстоўваецца на пасадкі ў парках, на жывыя агароджы. Драўніна прыдатная для вырабу мэблі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 135. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси
  5. Ulmus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (11 лістапада 2013). Праверана 27 верасня 2016.
  6. Ярмоленко А. В. Род 369. Ильм, Вяз или Берест — Ulmus L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 360—373. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
  7. Ulmus androssowii (англ.). The Plant List. Version 1.1. (11 лістапада 2013). Праверана 27 верасня 2016.