Вяз прысадзісты, Лём прысадзісты[4] (Ulmus pumila) — від дрэў роду Вяз (Ulmus) сямейства Вязавыя (Ulmaceae).
Расце ў асноўным на поўначы, паўночным захадзе і паўночна-усходзе Кітая, а таксама ў некаторых паўднёва-заходніх правінцыях, у туркестанскім рэгіёне, у Казахстане, на паўднёва-ўсходніх адгор’ях Джунгарскага Алатау[5], Заходняй Сібіры, Манголіі, Тыбеце, Індыі і Карэі, а таксама культывуецца ў Паўднёвай Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
Дрэва вышынёй каля 25 м; дыяметр ствала прыкладна 1 м. У засушлівых раёнах свайго арэала расце ў выглядзе хмызняку. Кара парасткаў гладкая, шаравата-карычневага ці ярка-шэрага колеру, але можа станавіцца грубай, цёмна-шэрай і час ад часу месцамі прарывацца. Галінкі светлыя, жаўтлява-шэрыя, светла-шэра-карычневыя або светла-шэрыя, гладкія або шарсцістыя, з раскіданымі сачавічкамі. Зімовыя пупышкі ад яйкападобнай да шарападобнай формы. Лісце ад эліптычнай-авальнай да эліптычнай-ланцэтападобнай формы, або яйкападобна-ланцэтападобнай, 2—8 см даўжынёй і 1,2—3,5 см шырынёй, востраканцовае, па краі двойчыпілаватае, скурыстае, шчыльнае. Кветкі з фіялетавымі пыльнікамі[6].
Гэты вяз часта ўжываюць для аднаўлення лясоў. З кары атрымліваюць валакно, якое выкарыстоўваюць наўзамен пянькі. Ва Узбекістане драўніну выкарыстоўваюць для разьбы па дрэве.
Зноскі
- Вяз низкий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)