Вяйке-Маар'я
| ||||||||
Вяйке-Маар’я (эст.: Väike-Maarja) — пасёлак у воласці Вяйке-Маар’я павета Ляэнэ-Вірумаа, Эстонія. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай воласці. Размешчаны ля шашы Ракверэ—Тарту, на скрыжаванні дарог унутранага значэння, якія вядуць у Тамсалу і Сімуна, за 23 кіламетры ад павятовага цэнтра — горада Ракверэ. Вышыня над узроўнем мора — 118 метраў.
|