Вяйцюны

Мястэчка
Віечунай
літ.: Viečiūnai
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 708 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-66007
Віечунай на карце Літвы
Вяйцюны (Літва)
Вяйцюны

Вяйцюны[1] або Вяцюны[2], Віцюны[3], таксама Віечунай (літ.: Viečiūnai) — мястэчка ў складзе Друскеніцкага самакіравання Аліцкага павета Літвы, на беразе Нёмана. Месціцца за 7 км на паўночны ўсход ад Друскенікаў. Цэнтр Вяйцюнскай сянюніі.

Упершыню Вяйцюны згадваюцца ў 1629 годзе[4]. У канцы XVIII стагоддзя ўваходзілі ў Троцкі павет Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносіліся да маёнтка Лішкава, уласнасць дамініканскага ордэна[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Вяйцюны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, уваходзілі ў склад Мар’ямпольскага павета Сувалкаўскай губерні[3].

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.

З 1920-х гадоў мястэчка апынулася ў нейтральнай паласе граніцы Польшчы з Літвой, у лютым 1923 года паводле рашэння Канферэнцыі амбасадараў перададзена Польшчы і (без фармальнага статусу гміны) далучана да сумежнага Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. У 1925 годзе з гэтага абшару (разам з паўднёвай часткай гміны Араны) створана гміна Марціканцы ў Гродзенскім павеце, куды ўвайшлі Вяцюны. 16 кастрычніка 1933 года Вяцюны ўтварылі грамаду ў гміне Марціканцы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь[6].

У другой палове верасня 1939 года Вяйцюны заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
  2. Европейская Россия (Шуберт) 1:126K v.2 - Senųjų Viečiūnų gatvė 35-35, 66498, Druskininkai, Alytaus apskritis. retromap.ru. Праверана 13 студзеня 2025.
  3. а б Эдуард Вольтэр. Списки населенных мѣст Сувалкской губерніи, как матеріал для историко-этнографической географіи края. — Тип. Имп. академіи наук, 1901. — 362 с.
  4. Druskininkų savivaldybė - Istorija. web.archive.org (3 ліпеня 2015). Праверана 13 студзеня 2025.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 201.
  6. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 26.