Вялікае адступленне 1915 года | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны | |||
![]() Нямецкая кавалерыя ўваходзіць у Варшаву 5 жніўня 1915 года. | |||
Дата | 2 мая — 14 верасня 1915 | ||
Месца | Галічына, Расійская імперыя | ||
Вынік | Адступленне рускіх войскаў з Польшчы і Галіцыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Вялі́кае адступле́нне (2 мая — 14 верасня 1915) — стратэгічнае адступленне рускай арміі з Галічыны і Польшчы летам—восенню 1915 года з мэтай выйграць час, неабходны для нарошчвання ваеннай прамысловасці, падрыхтоўкі і папаўнення рэзерваў.
На працягу лета 1915 года руская армія пакінула большую частку заходняй Беларусі, а таксама Галічыну, Літву, Польшчу. Аднак стратэгічны план разгрому ўзброеных сіл Расіі не атрымаўся. Поспех Германіі абышоўся вельмі нятанна, пра што сведчаць яе страты.
Вялікае адступленне стала цяжкім маральным узрушэннем для салдат і афіцэраў рускай арміі, кіруючых колаў і насельніцтва краіны.
Адступленне суправаджалася цывільнай эвакуацыяй — г.зв. бежанствам.