Вялікая Індыя — гістарычны рэгіён, які знаходзіўся пад значным уплывам індыйскай культуры і індуізму, асабліва ў перыяд з V па XV стагоддзе. Вялікая Індыя распасціралася далёка за межы Індыйскага субкантынента: ад Афганістана да астравоў Паўднёва-Усходняй Азіі і Далёкага Усходу, ад Цэйлона да перадгор'яў Гімалаяў і Тыбета. З Вялікай Індыяй звязана распаўсюджванне індуізму ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама экспансія будызму за межы Індыйскага субкантынента ў Цэнтральную Азію і Кітай па Вялікаму шаўковаму шляху, якая адбылася ў першыя стагоддзі нашай эры.