Гістарычная дзяржава | |
Вялікая Балгарыя | |
---|---|
|
|
632 — каля 668
|
|
Сталіца | Фанагорыя |
Мова(ы) | Crimean Gothic[d], булгарская мова[d] і візантыйская мова[d] |
Афіцыйная мова | булгарская мова[d] |
Насельніцтва | булгары |
Пераемнасць | |
< гуны | |
Волжская Балгарыя > | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікая Балгарыя, або Булгарыя (грэч. Παλαιά Μεγάλη Βουλγαρία) — кароткачасовае аб'яднанне булгарскіх плямёнаў (632 — каля 668). Узнікла ў стэпах Усходняй Еўропы неўзабаве па распадзе дзяржавы гунаў. Асноўная тэрыторыя размяшчалася ў прычарнаморскіх і азоўскіх стэпах.
Аснову аб'яднання склала булгарскае племя кутрыгуры, якое з прыцягненнем славян і рэштак антаў здолела вызваліцца з пад улады авараў, чыя магутнасць была падарвана няўдалай спробай захопу Канстанцінопаля (626).