Гіпатэтычнае дзяржаўнае ўтварэнне | |
Старажытная Венгрыя | |
---|---|
|
|
|
|
Цяпер частка | Башкартастан |
Вялікая Венгрыя або Старажытная Венгрыя (Транскрыпцыя з лацінскай — Магна Хунгарыя (Magna Hungaria), венг.: Nagy-Magyarország) — гэта гіпатэтычная прарадзіма венграў, пра якую згадвае ў сваіх справаздачах Джавані дэ Плана Карпіні. Пошукамі гэтай зямлі ў 1230-я гады займаліся венгерскіе дамініканцы, найболей вядомым з якіх быў брат Юльян .
Паводле распаўсюджанай версіі, Вялікая Венгрыя знаходзілася ў лесастэпавых раёнах сучаснага Башкартастана, у арэале кушнарэнкаўскай і караякупаўскай культур[1][2][3]. Помнікі гэтых культур звязваюцца са старажытнымі башкірамі, а башкіра-венгерскія лінгвістычныя паралелі (напрыклад, этнонімы «д’ярмат», «еней», «тар’ян», «тархан», «кесі», «кесе» і іншыя) тлумачацца перасяленнем старажытных башкір у XI стагоддзі ў складзе печанежскага саюза плямёнаў на тэрыторыю Паноніі.
Некаторыя цюркскія моўныя запазычанні маглі перайсці да венграў ад хазарскага племя кавараў, якое далучылася да венгерскай канфедэрацыіі у першай палове IX стагоддзя пасля няўдалага паўстання супраць улады ў Хазарыі. Гэтыя плямёны з’яўляліся самым баяздольным і лютым кантынгентам венгерскага войска.