Гістарычная дзяржава | |||||
Рэспубліка Калумбія | |||||
---|---|---|---|---|---|
República de Colombia | |||||
|
|||||
1819 — 1831
|
|||||
Сталіца | Багата | ||||
Мова(ы) | Іспанская | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Рэлігія | каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | piastre[d] | ||||
Плошча |
2.172.609 км² (1822) 2.519.954 км² (1825) |
||||
Насельніцтва |
2.469.000 чал. (1822) 2.583.799 чал. (1825) |
||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікая Калумбія (ісп.: Gran Colombia) — назва, якую атрымала Рэспубліка Калумбія ў 1819—1831, дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы, якая ўключала тэрыторыі Калумбіі, Венесуэлы, Эквадора і Панамы.
Сімон Балівар, які вызваліў іспанскія калоніі Паўднёвай Амерыкі, і іншыя рэвалюцыянеры Першай Венесуэльскай рэспублікі звычайна выкарыстоўвалі слова Калумбія для назвы ўсёй іспанскай часткі Амерыкі, калі ў 1819 годзе на Кангрэсе ў Ангастура яно стала назвай новай краіны.
Першапачаткова на Кангрэсе прапаноўвалася структура федэратыўнай рэспублікі, якая складалася б з трох дэпартаментаў са сталіцамі ў гарадах Багата (Дэпартамент Кундынамарка), Каракас (Дэпартамент Венесуэла), і Кіта (Дэпартамент Кіта). У 1819 годзе яшчэ не ўсе былыя віцэкаралеўствы былі вызваленыя ад каланіяльнай залежнасці.
Тэкст канстытуцыі новай рэспублікі быў прапанаваны на кангрэсе ў Кукуце, па ёй сталіца пераносілася ў Багату. У канстытуцыі прадугледжваўся высокі ўзровень цэнтралізацыі кіравання краінай, што было неабходна з пункту гледжання каардынацыі ваенных намаганняў для абароны маладой краіны, таму тэкст канстытуцыі быў падтрыманы шэрагам перакананых федэралістаў. Было зацверджаны новы адміністрацыйны падзел — Венесуэла, Кундынамарка і Кіта дзяліліся на меншыя адміністрацыйныя адзінкі. Балівар быў абраны прэзідэнтам краіны, віцэ-прэзідэнтам стаў Францыска дэ Паула Сантадэр.
У першыя гады існавання Вялікая Калумбія дапамагала іншым тэрыторыям, якія знаходзіліся пад кантролем Іспаніі, змагацца за незалежнасць — Панама ўвайшла ў склад федэрацыі ў 1821 годзе, як і шэраг правінцый Кіта і Венесуэлы.
Перу здабыла незалежнасць у 1824 з дапамогай Вялікай Калумбіі. У 1826 Балівар і Сантадэр былі перавыбраны на другі тэрмін.
Пасля завяршэння вайны з Іспаніяй рознагалоссі паміж прыхільнікамі адзінай дзяржавы і сепаратыстамі абвастрыліся. Пастаянныя заклікі да павелічэння ўплыву рэгіянальных уладаў (у тым ліку звязаныя з фінансавымі і камерцыйнымі рознагалоссямі) спрыялі канфрантацыі паміж рэгіёнамі і патрабавалі пастаяннага пошуку кампрамісаў.
Рашэнні, якія прымаліся, не маглі задавальняць усіх удзельнікаў, таму дзяржаўная ўлада знаходзілася ў вельмі няўстойлівым становішчы.
Балівар хацеў аб’яднаць Лацінскую Амерыку, але не мог гэтага дасягнуць на працягу ўсяго перыяду барацьбы за незалежнасць. Рэспубліка Вялікая Калумбія была першай спробай стварыць адзіную лацінаамерыканскую дзяржаву. Большасць лацінаамерыканскіх палітыкаў не падтрымлівала ідэю адзінай дзяржавы, і Балівар спыніў працу над праектам і пакінуў пасаду прэзідэнта ў 1830 годзе.
Пасля адстаўкі Балівара ўнутраныя супярэчнасці яшчэ больш абвастрыліся, дайшло да таго, што генерал Рафаэль Урданета часова захапіў уладу ў Багаце для таго, каб выкарыстоўваючы свой аўтарытэт, вярнуць пасаду прэзідэнта Балівару.
Федэрацыя канчаткова развалілася да канца 1830 і ў 1831 годзе Венесуэла, Эквадор і Рэспубліка Новая Гранада афіцыйна абвясцілі сваю незалежнасць.