Вялікая армія | |
---|---|
фр.: Grande Armée | |
Краіна | |
Тып | сухапутныя войскі |
Складаецца з | |
Удзел у |
Вялікая армія (фр.: Grande Armée) — назва арміі Напалеона Банапарта падчас войн трэцяй (1805), чацвёртай (1806—1807) кааліцыі і рускага пахода (1812).
Упершыню тэрмін з’явіўся падчас кампаніі ў Латарынгіі, калі Напалеон засяродзіў практычна ўсе сухапутныя сілы Францыі (250 000 чалавек) супраць руска-аўстрыйскай арміі. У ходзе падзей французы разграмілі праціўніка пры Ульме і Аўстэрліцам.
Увосень 1808 года Вялікая армія падзелена на Французскую, Іспанскую, Германскую, Італьянскую і Ілірыйскую.
Напярэдадні ўварвання ў Расію яна адноўлена, налічваючы 680 тысяч байцоў і 2792 гарматы; складалася з гвардыі, 12 пяхотных карпусоў, кавалерыйскага рэзерву (4 корпуса), артылерыі і інжынерных паркаў (усяго 40 пяхотных і 24 кавалерыйскіх дывізій). Каля паловы колькасці складалі іспанцы, італьянцы, галандцы, палякі, швейцарцы і іншыя.
У Расіі Вялікая армія пацярпела поўнае паражэнне: з 650 тысяч чалавек вярнуліся толькі 30 тысяч.